image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечны Новы год! Клічаў

237
Бяспечны Новы год! Клічаў

Напярэдадні навагодніх святаў ратавальнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Клічаўскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», дзе сумесна з Клічаўскай раённай арганізацыяй ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» арганізавалі прафілактычнае мерапрыемства.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка распавёў, як правесці навагоднія святы без здарэнняў, даў рэкамендацыі па бяспечнай эксплуатацыі піратэхнічных вырабаў і ўстаноўкі навагодняй елкі. Нагадаў алгарытм дзеяння пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый.
Затым для прысутных былі арганізаваны тэматычныя конкурсы і віктарыны, у якіх прынялі ўдзел усе без выключэння. Зарад станоўчых эмоцый быў забяспечаны кожнаму ўдзельніку.  
У завяршэнні грамадзянам было прапанавана паглядзець навучальныя фільмы: «Піратэхніка», «Правілы бяспекі на лёдзе», «Бяспечны Новы год!», уручаныя інфармацыйныя памяткі і брашуры МНС.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                   Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть