- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
«Не прапальвай сваё жыццё!». Магілёў
Прафілактычныя мерапрыемствы акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" праведзены са студэнтамі Магілеўскага дзяржаўнага эканамічнага калледжа ў зале гісторыі пажарнай службы Магілёўшчыны і пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 Ленінскага раёна Магілёва.
Студэнты з энтузіязмам прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні па правілах пажарнай бяспекі, большасць пытанняў якой тычыліся папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Атрымаўшы за свае веды тэматычныя сувеніры, усталяваўшы мабільны дадатак "МНС Беларусі: дапамога побач", студэнты адправіліся на экскурсію па гістарычных залах і ў баявое падраздзяленне, дзе не было адбою ад жадаючых прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў МНС.
Спецыяліст СПіУГ Магілёўскага ГАНС
В.М.Канарская