- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сустрэча з насельніцтвам. Кіраўск
У весцы Гарадзец адбылася сустрэча месных жыхароў з прадстаўнікамі ўлады і кіраўнікамі раённых служб.
Вяскоўцы абмеркавалі свае праблемныя пытанні з прадстаўнікамі ўлады. Удзел у сустрэчы прыняў і начальнік Кіраўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Собаль.
У сваім выступленні выратавальнік расказаў вяскоўцам пра пажары, якія адбыліся ў вобласці і раёне, а таксама паведаміў аб іх прычынах. Таксама Сяргей Уладзіміравіч нагадаў жыхарам вескі аб небяспецы курэння ў ложку, прыводзіў прыклады пажараў і гібелі людзей па гэтай прычыне.
У завяршэнні свайго выступлення начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадаў асноўныя правілы бяспечнага жыцця, адказаў на пытанні і раздаў кожнаму лістоўкі і памяткі з правіламі бяспекі.
Інспектар СПіУГ Анастасія Юрчанка