- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
У госці да выратавальнікаў. Хоцімск
У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. п Хоцімск адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. У мэтах папулярызацыі прафесіі ратавальніка, атрымання і ўмацавання ведаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі на экскурсіі пабывалі дзеці з ДУА " Сярэдняя школа №2 г.п. Хоцімска».
Ратавальнікі расказалі дзецям аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, давялі інфармацыю аб пажарах, якая адбылася на тэрыторыі раёна.
Дзеці з задавальненнем пасядзелі ў пажарных аўтамабілях, прымерылі баявую вопратку і адчулі сябе сапраўднымі пажарнымі-ратавальнікамі, што выклікала ў іх масу захаплення і радасці.
Усе засталіся задаволеныя, асвяжылі і набылі новыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Інспектар СПіУГ Хоцімскага РАНС Уладзіслаў Салаўёў