image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя канікулы! Клічаў

816
Бяспечныя канікулы! Клічаў
Бяспечныя канікулы! Клічаў

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раёна газазабеспячэння і энергагазавай інспекцыі, правялі занятак у кабінеце па асновах бяспекі жыццядзейнасці для навучэнцаў ДУА «Запольская сярэдняя школа» і ДУА «Бацэвіцкі КПК ДС-СШ».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка распавёў вучням, як бяспечна сябе паводзіць падчас  канікул, каб не стаць удзельнікам той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Разам са школьнікамі ўспомнілі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару ў доме, па якім нумары тэлефанаваць выратавальнікам і што пры гэтым неабходна казаць.
Выратавальнік расказаў прысутным пра старт падпісной кампаніі на часопіс для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік» і пра магчымасць атрымаць сюрпрызы і падарункі ад рэдакцыі.
Замацаваць свае веды госці вырашылі пры дапамозе мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач!», сумесна прайшоўшы тэсты на тэму «Восеньскія канікулы».
Не абышлося мерапрыемства без галоўных герояў мультфільма «Чароўная кніга», якія распавялі дзеткам аб небяспечных месцах для гульняў.

Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС                                       Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть