- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
За бяспеку разам! Клічаў
У рамках прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі інфармацыйна-тлумачальную гутарку з грамадзянамі, якія стаяць на прафілактычным уліку ў АУС Клічаўскага райвыканкама.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка расказаў аб пажарах, якія адбыліся ў раёне і вобласці. Пазначыў асноўныя прычыны іх узнікнення. Патлумачыў, што большай часткі пажараў можна было пазбегнуць, калі б грамадзяне не занядбалі правіламі бяспекі. Дэталёва распавёў пра пажары з гібеллю, якія адбыліся на тэрыторыі Клічаўскага раёна.
Юрый Уладзіміравіч нагадаў грамадзянам аб рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі, якая праходзіць на тэрыторыі раёна «За бяспеку разам!». Акцыя накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне - зімовага пажаранебяспечнага перыяду.
Інспектар даў рэкамендацыі грамадзянам па бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і агрэгатаў, электраабсталявання, а таксама адзначыў неабходнасць устаноўкі ў сваіх домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У завяршэнні мерапрыемства прысутным былі раздадзеныя інфармацыйныя памяткі і лістоўкі МНС, прадэманстраваныя відэаролікі: «Прычыны пажараў», «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік».
Інспектар СПіУГ
Клічаўскага РАНС Ю.В.Караўка