image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З клопатам аб старэйшым пакаленні. Дрыбін

671
З клопатам аб старэйшым пакаленні. Дрыбін
З клопатам аб старэйшым пакаленні. Дрыбін

Інфармацыйна-сацыяльны цягнік «Клопат» з прафілактычнай і забаўляльнай праграмай наведаў вёскі Хасеўка і Першамайск Дрыбінскага раёна.
Разам з адміністрацыяй сельскага выканаўчага камітэта ў працы цягніка «Клопат» прыняў удзел інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іваністаў.
Асноўнай тэмай для размовы стала забеспячэнне пажарнай бяспекі ў домаўладаннях ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд. Інспектар завастрыў увагу на неабходнасці падтрымання ў супрацьпажарным стане сістэм ацяплення, электраабсталявання, а таксама падтрымання ў працаздольным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Акрамя прафілактычнай гутаркі для вяскоўцаў быў праведзены міні-канцэрт з удзелам аднаго з музычных калектываў Дрыбіншчыны.

Інспектар СПіУГ
Дрыбінскага РАНС
Іваністаў Аляксандр

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть