image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзецям аб бяспецы. Касцюковічы

429
Дзецям аб бяспецы. Касцюковічы
Дзецям аб бяспецы. Касцюковічы

Пазнавальныя ўрокі бяспекі для дзяцей і заняткі па пажарнай бяспецы для работнікаў ДУА "Яслі-сад №4 "Ручаёк" г. Касцюковічы " правялі работнікі МНС.
Свой візіт ва ўстанову работнікі МНС пачалі з урока бяспекі для дзяцей. Старшы інспектар ГПіУГ Рада Цімашэнка нагадала малышам нумары экстраных службаў, распавяла аб правілах «5 крокаў выратавання», расказала, якія могуць адбыцца надзвычайныя сітуацыі і як іх пазбегнуць, а таксама з хлопцамі былі праведзены гульні «Адкажы правільна» і «Небяспечна-бяспечна». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, разгадвалі загадкі, збіралі «Чароўны пазл». За актыўны ўдзел малыя атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю. У завяршэнні мерапрыемства хлопцы  і дзяўчаты паабяцалі быць уважлівымі і асцярожнымі, заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Не засталіся без увагі і работнікі дзіцячага сада, якім работнік МНС распавяла аб становішчы з пажарамі і гібеллю людзей, асноўных прычынах узнікнення пажараў і правілах бяспекі. Нагадала аб правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама акцэнтавала ўвагу на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

Старшы інспектар ГПіУГ
Касцюковіцкага РАНС                                                                  Рада Цімашэнка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть