- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Канікулы без дыму і агню. Хоцімск
У рамках акцыі "Канікулы без дыму і агню" Хоцімскія ратавальнікі працягваюць наведваць прышкольныя лагеры.
На гэты раз ратавальнікі наведалі прышкольны лагер дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», дзе нагадалі дзецям аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і правілаў бяспечных паводзін на вадаёмах у перыяд летніх канікул. Не засталіся без увагі пытанні паходу ў лес, успомнілі асноўныя правілы бяспекі падчас навальніцы і алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару. Ратавальнікі правялі з дзецьмі розныя конкурсы і гульні, віктарыны. У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі арганізавалі для дзяцей дэманстрацыю пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення. Усе дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добры настрой і, самае галоўнае, успомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін у перыяд летніх канікул.
Інспектар ГПіУГ
Хоцімскага РАНС Вадзім Петрачэнка