- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Бяспечныя канікулы ў лагеры «Дубравенка». Магілёўскі раён
У Магілёўскім раёне працягваецца акцыя «Канікулы без дыму і агню». Выратавальнікі Магілёўскага РАНС наведалі дзіцячы летні аздараўленчы лагер «Дубравенка».
У ходзе мерапрыемства старшы інспектар ГПіУГ РАНС Іван Папоў правёў гутарку з дзецьмі, у якой нагадаў асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд. Дзеці замацавалі веды, адказваючы на пытанні пажарнай віктарыны. Хлопцы і дзяўчаты паглядзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС» і пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай, паспрабавалі надзець на сябе баявую вопратку выратавальнікаў, падаць ваду з дапамогай пажарнага ствала і пасядзелі ў кабіне пажарнай аўтацыстэрны.
Ст.інспектар ГПiУГ
Магілёўскага РАНС Іван Папоў