image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не пакідайце дзяцей адных! Клічаў

901
Не пакідайце дзяцей адных! Клічаў
Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа №2 імя Ф. і. Кавалёва».

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юрый Караўка распавёў прысутным аб мэтах і задачах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» і нагадаў дарослым, што дзеці не шукаюць небяспекі, а яны проста гуляюць і павінны быць пад пастаянным наглядам.
Затым для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі. На кожнай можна было даведацца не толькі аб прычынах і наступствах розных надзвычайных сітуацый, галоўнымі героямі якіх могуць стаць дзеткі, але і самім прыняць непасрэдны ўдзел у гульнях, накіраваных на выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Дзеткі і іх бацькі разам ўспаміналі, дзе ў кватэры найбольш небяспечныя месцы,  куды лепш за ўсё ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, як правільна выклікаць службу выратавання і як патушыць пажар на кухні.
Акрамя гэтага, госці маглі на імгненне адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі: прымерыць баявую вопратку, скарыстацца аварыйна-выратавальным абсталяваннем.
  
Інспектар ГПіУГ
Клічаўскага РАНС                              Ю.В.Караўка

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть