image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадскі злёт "Новае пакаленне-2019". Магілёў

627
Гарадскі злёт "Новае пакаленне-2019". Магілёў
Гарадскі злёт "Новае пакаленне-2019". Магілёў

На стадыёне пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 ПАСА-6 на аб'ектах прамысловасці і энергетыкі г. Магілёва Магілёўскага ГАНС прайшоў гарадскі злёт юных выратавальнікаў-пажарных "Новае пакаленне – 2019".
Падчас спаборніцтваў юным выратавальнікам трэба было прадэманстраваць не толькі фізічную падрыхтоўку, але і паказаць свае веды ў галіне забеспячэння жыццядзейнасці і аказання першай медыцынскай дапамогі.
Спачатку школьнікі спаборнічалі ў конкурсе "Знаўцы АБЖ".
Двум прадстаўнікам ад кожнай каманды неабходна было вырашыць тэставыя заданні з вобласці забеспячэння пажарнай бяспекі і медпадрыхтоўкі.
Затым навучэнцы дэманстравалі свае навыкі ў страявой падрыхтоўцы. Суддзі ацэньвалі ўменне атрадаў рухацца строем, правільна перабудоўвацца, уменне камандзіраў падаваць каманды, а таксама якасць іх выканання членамі атрадаў.
Удзельнікі прадэманстравалі свае ўменні ва ўсталёўцы палаткі на час, а таксама паказалі ўменні працаваць у камандзе, выконваючы баявое разгортванне.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца заняла каманда ДУА "Сярэдняя школа №35 г. Магілёва", другое месца ўзялі вучні ДУА "Сярэдняя школа №19 г. Магілёва". А лепшымі юнымі выратавальнікамі-пажарнымі горада Магілёва сталі дзеці з каманды ДУА "Сярэдняя школа №39 г. Магілёва".
Зараз двум лепшым камандам трэба будзе яшчэ больш старанна рыхтавацца, каб абараніць гонар горада на занальным злёце юных выратавальнікаў-пажарных.

Інспектар СПУГ Магілёўскага ГАНС
Анастасія Рудкоўская

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть