image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бацькоўскі сход. Асіповічы

1138
Бацькоўскі сход. Асіповічы
Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Кадаеў выступіў на бацькоўскім сходзе, які адбыўся ў ДУА «Яслі-сад №8 «Чабурашка» г. Асіповічы».

Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Кадаеў выступіў на бацькоўскім сходзе, які адбыўся ў ДУА «Яслі-сад №8 «Чабурашка» г. Асіповічы».
Што неабходна рабіць? Як сябе паводзіць у любой надзвычайнай сітуацыі? Адказы на гэтыя пытанні павінны ведаць і дзеці, і дарослыя. А як бацькі навучаць сваіх дзяцей асновам бяспекі, калі самі будуць блытацца, губляцца ці не ведаць элементарных адказаў?
Выратавальнік нагадаў дарослым, што з дзецьмі неабходна вывучаць правілы пажарнай бяспекі, па якім нумары трэба тэлефанаваць выратавальнікам і як сябе паводзіць, калі дзіця апынулася ў небяспечнай сітуацыі. Расказаў аб розных метадах працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Работнік раённага аддзела не пакінуў без увагі і тэму навядзення парадку на прысядзібных участках з дапамогай развядзення вогнішчаў і спальвання сухой расліннасці.
Па завяршэнні гутаркі, Андрэй Кадаеў прадэманстраваў фільм пра спальванне сухой расліннасці і адказаў на пытанні, якія цікавяць бацькоў.


Старшы інспектар ГПiУГ Асіповіцкага РАНС
Раман Сярчэня

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть